wd wp Пошук:

Юхан Людвіг Рунеберг

Юхан Людвіг Рунеберг (5 лютага 18046 мая 1877) — фінскі паэт, пісаў свае творы на шведскай мове, з’яўляецца аўтарам нацыянальнага гімна Фінляндыі.

Біяграфія

Скончыў універсітэты ў Ваасе і ў Оўлу, у апошнім працаваў як выкладчык лацінскай мовы і літаратуры. У сваёй творчасці вялікую ўвагу надаваў жыццю простага фінскага селяніна. Найлепшым творам Рунеберга ў гэтай тэматыцы з’яўляецца Bonden Paavo — твор пра селяніна з фінскай правінцыі, які з-за страты ўраджаю малоціць муку з кары дрэва і выпякае з яе хлеб. Пачатак перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам. Сярод самых вядомых твораў Рунеберга — «Кароль Ф’ялар» (швед. Kung Fjalar) і цыкл вершаў «Расказы прапаршчыка Столя» (швед. Fänrik Ståhls sägner).

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў таксама Лявон Баршчэўскі[6].

Творы

  • Runot (Вершы), 1830
  • Hirvenhiihtäjät (Паляўнічыя на лася), 1832
  • Runot. Toinen vihko (Вершы), 1833
  • Hanna (Ганна), 1836
  • Nadeschda ja Jouluilta (Спадзяванне), 1841
  • Runot. Kolmas vihko (Вершы), 1843
  • Kuningas Fjalar (Кароль Ф’ялар), 1844
  • Vänrikki Stoolin tarinat, ensimmäinen osa (Апавяданні прапаршчыка Столя, перш. частка), 1848
  • Vänrikki Stoolin tarinat, toinen osa (Апавяданні прапаршчыка Столя, друг. частка), 1860
  • Salamiin kuninkaat (Каралі ў саломе), 1863

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Johan Ludvig Runeberg
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118791567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118791567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Фінляндыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be