Юхан Лійв
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лійв.
Ю́хан Лійв (эст.: Juhan Liiv; 30 красавіка 1864, воласць Алатсківі, цяпер Тартускі павет, Эстонія — 1 снежня 1913, Кавасту-Коаза, Тартускі павет, Эстонія) — эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эстонскай літаратуры.
Творчасць
Друкаваўся з 1885 года. Папулярнасць яму прынеслі зборнікі «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сацыяльнай несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1909), кніжных мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, мастацкай вобразнасцю.
Пераклады
На беларускую мову асобныя творы Лійва пераклаў А. Грачанікаў.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119498723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119498723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ https://register.muinas.ee/public.php?menuID=monument&action=view&id=4224 Праверана 16 лістапада 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юхан Лійв