Яан Кярнер
Я́ан Кя́рнер (эст.: Jaan Kärner; 27 мая 1891, Тартускі раён, Эстонія — 3 красавіка 1958) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1946).
Друкаваўся з 1906. Вучыўся ў 1911—1912 гадах у народным універсітэце А. Л. Шаняўскага(руск.) бел. ў Маскве.
Творчасць
Першы зборнік вершаў — «Цені зорак» (1913). У 1930-я гг. выступаў як паэт-антыфашыст (кніга «Запальваючы словам», 1936). Аўтар кніг пейзажнай, інтымнай і грамадзянскай лірыкі «Песні часоў» (1921), «Месяц жніва» (1925), «З пройдзеных дарог» (1939), «Загад Радзімы» (1943), «Нянавісць, толькі нянавісць» (1944), вершаванага рамана «Біянка і Руф» (1923) і інш. Найбольш значныя раманы: сацыяльна-псіхалагічны «Жанчына з беднага свету» (1930), гістарычны «Народ, які Уздымаецца» (кнігі 1—2, 1936—1937), аўтабіяграфічны «Гарады мільгаюць па начах» (ч. 1, 1939) і інш. Пісаў п’есы, літаратурна-крытычныя артыкулы.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037664450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Jaan Kärner // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037664450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх