wd wp Пошук:

Яанна Хмялеўская

Яа́нна Хмяле́ўская (польск.: Joanna Chmielewska), народжаная Ірэна Барбара Яанна Кюн (польск.: Irena Barbara Joanna Kühn) (2 красавіка 19327 кастрычніка 2013) — вядомая польская пісьменніца, аўтар іранічных дэтэктываў і заснавальніца гэтага жанра для беларускіх чытачоў.

Біяграфія

Яанна Хмялеўская нарадзілася 2 красавіка 1932 года ў Варшаве ў сям’і дырэктара банка. Выхаваннем Яанны займаліся жанчыны — маці, бабка і дзве цёткі, Тэрэса і Люцына. Асабліва моцны ўплыў на Яанну аказала яе цётка Люцына, журналістка. Яна перадала пляменніцы масу карысных ведаў, у прыватнасці, займалася з ёй французскай мовай. З-за акупацыі Яанна была вымушана кінуць школу. Спачатку школьнымі прадметамі з ёй займалася ўсё тая ж цётка Люцына, а пасля, у 1943 годзе, Хмялеўскую аддалі ў інтэрнат пры манастыры Уваскрасення Гасподняга ў Варшаве. Па заканчэнні гімназіі, ужо ў пасляваеннай Польшчы, Хмялеўская паступіла ў Архітэктурную акадэмію. Вялікім архітэктарам яна сябе ніколі не лічыла. Аднойчы, будучы ў Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Арлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць. Хмялеўская пакінула сваю прафесію і з тых часоў зарабляе пісьменніцкай працай: першы раман «Клін клінам» выйшаў у 1964, а на сённяшні дзень у пісьменніцы за плячыма 60 кніг — дэтэктыўных раманаў і кніг публіцыстычнага характару, уключаючы «Аўтабіяграфію» ў сямі частках.

Яанна Хмялеўская — уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Прэміі Старшыні Савета Міністраў за творчасць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы лаўрэат прэміі «АТ ЭМПіК» (найбуйнейшая ў Польшчы сетка продажу медыя-носьбітаў) (2000, 2001).

Хмялеўская выдатна гуляе ў карты: яна сцвярджае, што навучылася гуляць у карты раней, чым гаварыць. Яе хобі — брыдж, скачкі, калекцыяніраванне бурштыну і марак, выраб пацерак з ракавінак, варажба на картах, складанне кампазіцый з сухіх траў. Пані Яанна ўмее таксама страляць, вышываць і вадзіць машыну. Любіць катоў.

Асабістае жыццё

Замуж Хмялеўская выйшла першы раз у 18 гадоў за хлопца па імені Станіслаў, які быў старэйшы за яе на тры гады. У гэтым шлюбе ў яе нарадзілася два сыны — Ежы (нар. у 1951) і Роберт (нар. у 1956). Ежы адвучыўся ва ўніверсітэце радыё і электронікі ў Варшаве, пасля з’ехаў у Алжыр на заробкі. Вярнуўшыся ў Польшчу — адзін час займаўся развядзеннем шампіньёнаў у цяпліцах, у чым яму ахвотна дапамагала пані Яана (пачынаючы ад падбору будаўніка цяпліц да збораў прадукцыі). Пасля многіх гадоў шлюбу ён развёўся і жаніўся зноў на дзяўчыне, якая была значна маладзей яго. Ад першага шлюбу мае дачку Караліну.

Другі сын пані Яаны, Роберт, таксама ад’язджаў на заробкі ў Алжыр. Два разы быў жанаты, пасля чаго разам з другой жонкай і дачкой з’ехаў у Канаду і застаўся там жыць. Дачка Моніка нарадзілася ў другім шлюбе. Моніка мае адукацыю ў сферы IT, выйшла замуж за аднакурсніка, жыве ў Таронце. Часта разам з бабуляй (пані Яанай) падарожнічае па Францыі або гасцюе ў яе доме ў Польшчы.

Пані Яна вельмі любіць адпачываць у Францыі — на ўзбярэжжы Брэтані ў водалячэбніцах.

Творчасць

  • 1964 Klin
  • 1966 Wszyscy jesteśmy podejrzani
  • 1969 Krokodyl z Kraju Karoliny
  • 1972 Całe zdanie nieboszczyka
  • 1973 Lesio
  • 1974 Zwyczajne życie
  • 1974 Wszystko czerwone
  • 1975 Romans wszechczasów[9]
  • 1976 Większy kawałek świata
  • 1976 Boczne Drogi
  • 1977 Upiorny legat
  • 1979 Studnie przodków
  • 1979 Nawiedzony dom
  • 1981 Wielkie zasługi
  • 1983 Duch
  • 1988 Skarby
  • 1989 Szajka bez końca
  • 1990 Dzikie białko
  • 1991 2/3 sukcesu
  • 1992 Wyścigi
  • 1992 Ślepe szczęście
  • 1993 Tajemnica
  • 1993 Wszelki wypadek
  • 1993 Drugi wątek
  • 1993 Florencja, córka Diabła
  • 1993 Zbieg okoliczności
  • 1993 Autobiografia, tom 1 — Dzieciństwo
  • 1994 Jeden kierunek ruchu
  • 1994 Autobiografia, tom 2 — Pierwsza młodość
  • 1994 Autobiografia, tom 3 — Druga młodość
  • 1994 Autobiografia, tom 4 — Trzecia młodość
  • 1994 Autobiografia, Wieczna młodość — aneks do wszystkich pozostałych (w 2000 r. ukazał się jako tom 5 — Wtórna młodość)
  • 1995 Lądowanie w Garwolinie
  • 1996 Duża polka
  • 1996 Dwie głowy i jedna noga
  • 1996 Wielki diament, tom 1
  • 1996 Wielki diament, tom 2
  • 1997 Hazard
  • 1997 Krowa niebiańska
  • 1998 Harpie
  • 1998 Złota mucha
  • 1999 Depozyt
  • 1999 Najstarsza prawnuczka
  • 2000 Przeklęta bariera
  • 2000 Książka poniekąd kucharska
  • 2000 Autobiografia, tom 5 — Wtórna młodość
  • 2001 Trudny trup
  • 2002 (Nie)boszczyk mąż
  • 2002 Pech
  • 2003 Babski motyw
  • 2003 Bułgarski bloczek
  • 2004 Kocie worki
  • 2005 Mnie zabić
  • 2005 Zapalniczka w antologii Trupy Polskie
  • 2006 Krętka Blada
  • 2006 Autobiografia, tom 6 — Stare próchno
  • 2007 Zapalniczka (Rozwinięcie opowiadania Zapalniczka, wydanego w 2005 roku w zbiorze opowiadań Trupy Polskie)
  • 2007 Rzeź bezkręgowców
  • 2008 Autobiografia, tom 7 — Okropności
  • 2009 Porwanie
  • 2010 Byczki w pomidorach
  • 2011 Gwałt
  • 1994 Pafnucy
  • 2003 Las Pafnucego
  • 1996 Jak wytrzymać z mężczyzną
  • 1996 Jak wytrzymać ze współczesną kobietą
  • 2001 Jak wytrzymać ze sobą nawzajem
  • 2005 Przeciwko babom!
  • 2007 Traktat o odchudzaniu

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123512611 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Joanna Chmielewska // ČSFD — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123512611 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Joanna Chmielewska // e-teatr.pl — 2004.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be