Ягор Фёдаравіч Конеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Конеў. Ягор Фёдаравіч Ко́неў (21 снежня 1970) — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. Бацька — пісьменнік і кінадраматург Фёдар Конеў. У 1988 г. скончыў сярэднюю школу № 69 г. Мінска. У 1988—1990 гг. вучыўся ў Інстытуце культуры (спецыяльнасць «рэжысура масавых святаў і тэатралізаваных відовішчаў», кіраўнікі — Пётр Адамавіч Гуд, Вячаслаў Мікалаевіч Панін). Перавёўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў яго ў 1994 г. Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка».
У 1998 г. скончыў аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю па тэме «Інтэграцыйныя працэсы Еўропы на парозе ХХІ стагоддзя і друк Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Іван Іванавіч Сачанка).
З 1999 г. выкладае на факультэце журналістыкі БДУ. Дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, кандыдат філалагічных навук.
Творчасць
З 1988 г. апублікаваў 10 аповесцяў і 60 апавяданняў на старонках часопісаў «Бярозка», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», газет «Чырвоная змена», «Сям’я», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш.
Аўтар інсцэніроўкі і п’ес:
- «Паўночная цішыня» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…» (паст. у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, прэм’ера — 19 кастрычніка 2005 г., рэж. С. Кавальчык);
- «Дамавічкі» (паст. у РТБД, прэм’ера — 23 снежня 2006 г., рэж. С. Кавальчык);
- «Гісторыя двух сабак» (паст. у РТБД, прэм’ера — 26 снежня 2009 г., рэж. С. Навуменка);
- «Максім і Магдалена (Каханне і смерць Максіма Багдановіча)» (паст. у Гомельскім абласным драматычным тэатры, прэм’ера — 6 снежня 2011 г., рэж. С. Паздняк).
- «Прыгоды Кабасі і Бакасі» (паст. у Магілёўскім абласным тэатры лялек, прэм’ера 28 кастрычніка 2017 г., рэж. І. Казакоў).
- «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы». Радыёспектакль у двух частках. (Прэм’ера — 22–23 снежня 2017 года на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё. Рэжысёр — Алег Вінярскі. Пашыраная версія у трох частках пад назвай «Сёстры Дастаеўскія» прагучала ў радыёэфіры 16–19 сакавіка 2018 года).
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў, пастаўленых студыяй «ФОБОС» і Беларускім Відэацэнтрам:
- «Крывавы смерч» (рэж. А. Ганчаронак, 1997);
- «Заказ на забойства» (рэж. А. Рудзь, 1997);
- «Святы адыходнага стагоддзя» (рэж. А. Расінскі, 2000);
- «Нашы цацкі» (рэж. А. Чэкменёў, 2002);
- «Любоў Румянцава» (рэж. А. Кудзіненка, 2003);
- «І кружыцца планета Куляшова…» (з В. Куляшовай, рэж. В. Дудзін, 2004);
- «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» (з Ф. Коневым, рэж. С. Гайдук, 2004);
- «Летуценнік (Ян Баршчэўскі)» (з Ф. Коневым, рэж. М. Якжэн, 2006);
- «Рамантык з Люцынкі (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)» (з Ф. Коневым, рэж. Я. Сіцько, 2007).
Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 г. У 2008–2011 гг. узначальваў секцыю прозы СПБ.
- 2003: прэмія першай ступені Рэспубліканскага конкурса на стварэнне п’ес для театра «Чалавек і грамадства» ў намінацыі «Інсцэніроўкі па творах беларускай літаратуры для дзіцячага тэатра» за інсцэніроўку «Драўляны Дзядок» паводле матываў твораў Яна Баршчэўскага.
- 2004: преміяй трэцяй ступені Рэспубліканскага конкурса на стварэнне п’ес для тэатра пад дэвізам «Дзень Перамогі» ў намінацыі «Инсцэніроўкі па творах беларускай літаратуры» за інсцэніроўку «Сцяг брыгады» паводле матываў паэмы Аркадзя Куляшова (з Фёдарам Коневым).
- 2005: прэмія трэцяй степені Рэспубліканскага конкурса на стварэнне сцэнарыя кароткамятражнага мастацкага фільма ў жанры камедыі за сцэнарый «Гісторыя і каханне».
- 2006: спецыяльны прыз журы Адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты…» за п’есу «Дамавічкі».
- 2007: заахвочвальная прэмія Рэспубліканскага конкурсу на лепшы мастацкі твор 2006 года «Залаты Купідон» за раман «Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі».
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы» (2016)[1]
Бібліяграфія
Кнігі
- Вартавыя. — Мн.: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1995;
- Тайна пропавшей коллекции. — Мн.: Современный литератор, 1999;
- Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі. — Мн: Маст. літ., 2006.
Аповесці
- Рытуал // Маладосць. — 1998. — № 8-9.
- Смаргонскі настаўнік і вучань // Маладосць. — 2001. — № 6.
- Срэбны арол у чырвоным полі // Полымя. — 2003. — № 10.
- Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2004. — № 10-11.
- Нямігі берагі // Маладосць. — 2004. — № 7.
- Глеб Менскі // Маладосць. — 2005. — № 7-8.
- Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2008. — № 1-2.
- Здані Гарадніцы // Маладосць. — 2009. — № 1-2.
- Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2009. — № 5-6.
- Новыя палескія рабінзоны // Маладосць. — 2011. — № 1.
- Андрэй Станкевіч і Таемнае мастацтва // Маладосць. — 2016. — № 7, № 9.
П’есы
- Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне // Маладосць. — 2006. — № 9.
- Дамавічкі // Дарункі добрых духаў / П’есы для аматарскіх тэатраў / Уклад. Каржанеўская Г. А., Скрыпка І. П. — Мн., 2007.
- Гісторыя двух сабак // Маладосць. — 2007. — № 8.
- Калядная зорка // Маладосць. — 2010. — № 1.
- Забойца з роду Дастаеўскіх // Маладосць. — 2013. — № 5-6.
Зноскі
- ↑ Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.