wd wp Пошук:

Язэп Гаўрылік

Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, г. Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі[2].

Біяграфія

Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі ім. Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы[2].

З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ.

У 1928 абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства[2].

Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне»[2]. Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне»[2].

У 1931 быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 абменены на палітычных вязняў з СССР[2]. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада[3][4] 1937 года «тройкаю» НКВД па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[5]).

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 Гаврилик Иосиф Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  3. Возвращённые имена. Книги Памяти России. (руск.)
  4. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
  5. Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Архівавана 11 снежня 2007. Алег Латышонак

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя·Публіцысты СССР Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be