Якаў Ільіч Парэцкі
Я́каў Ільі́ч Парэ́цкі (29 верасня 1913, Кёнігсберг — 13 лістапада 1992, горад Мінск) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, мовазнавец.
Біяграфія
У 1932 скончыў Лідскую гімназію, у 1948 экстэрнам Мінскі педінстытут, дзе працаваў выкладчыкам, потым выкладаў лацінскую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў.
Даследаваў культуру Беларусі XVI—XVIII стст., старажытныя мовы, творчасць паэтаў-лаціністаў. Аўтар манаграфіяў «Сымон Будны», «Элементы лацінскага словаўтварэння і сучасныя мовы», «Саламон Рысінскі», «Мікола Гусоўскі». На рускую мову перакладаў з лацінскай і польскай.
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.