Якаў Зіноўевіч Басін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басін. Якаў Зіноўевіч Басін (28 жніўня 1939, г. Мінск — 17 лютага 2022, г. Іерусалім) — гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат прэміі Міністэрства аховы здароўя СССР (1974). Дзеяч яўрэйскай грамады ў Беларусі.
Біяграфія
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў лекарам, выдаў некалькі навуковых працаў у медыцыне.
У 1960-я быў адным з арганізатараў мінскага джаз-клуба, аўтарам перадач па гісторыі джазу на беларускім тэлебачанні. Быў адным з тых, хто заснаваў Беларускі клюб вясёлых і знаходлівых, другі прызёр чэмпіяната СССР (1967—1968).
З другой паловы 1980-х займаўся праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю ў якасці актывіста яўрэйскай грамады ў Беларусі. Быў сустаршынёй Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамадаў Беларусі, кіраўніком мінскай грамады прагрэсіўнага іўдаізму. Аўтар даследаванняў па гісторыі беларускага яўрэйства, удзельнік шматлікіх навуковых і грамадскіх міжнародных канферэнцый. Узначальваў беларускае прадстаўніцтва амерыканскай грамадскай арганізацыі «Саюз камітэтаў у абарону былых савецкіх яўрэяў». Выступаў з пратэстамі супраць праяў дзяржаўнага антысэмітызму, удзельнічаў у кангрэсах АБСЕ па барацьбе з ксенафобіяй і антысемітызмам.
У 2015 годзе браў удзел у першым Беларускім грамадскім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадская арганізацыя «Мемарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў».
У чэрвені 2021 года разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў з Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных спраў Ізраіля Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазіцыю Ізраіля ў дачыненьні да сітуацыі ў Беларусі[1].
Зноскі
Літаратура
- Вестник Брестского государственного технического университета. — 2008. — № 6. — С. 5-8.
- Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 : [энциклопедия]. — Минск, 2004. — С. 26.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2001. — С. 98.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 330.
- Элемент маркіраванага пераліку