wd wp Пошук:

Ян Ворнар

Ян Ворнар (в.-луж.: Jan Wornar; 7 сакавіка 1892, вёска Горка каля Будзішына, Саксонія, Германія — 20 мая 1999, Ворклецы, Германія) — лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 сакавіка 1934 года ў лужыцкай вёсцы Горка ў ваколіцах Будзішына. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі з 1953 па 1957 год вывучаў сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1958 г. выкладаў у Сербскай гімназіі ў Будзішыне і з 1974 года — у сербскай школе ў вёсцы Ральбіцы. У 1987 годзе быў абраны старшынёй лужыцкай рабочай групы пры Асацыяцыі пісьменнікаў ГДР.

Памёр 20 мая 1999 года ў Ворклецах.

Сачыненні

Пісаў дзіцячыя кнігі. Адным з самых вядомых твораў Яна Ворнара з’яўляецца дзіцячая кніга «Čapla a Hapla», якая выйшла ў 1969 годзе. Напісаў некалькі дзіцячых п’ес. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.

  • Opium, Domowina, Bautzen 1965.
  • Wajchtar trubi, Domowina, Bautzen 1967.
  • Čapla a Hapla. Bajka z našich dnjow. Domowina, Bautzen 1969.
  • Dypornak ma ptačka. Domowina, Bautzen 1974.
  • Šěrikowe huslički. Domowina, Bautzen 1978.
  • Železny pjeršćeń. Domowina, Bautzen 1980.
  • Tři rjanolinki. Serbska bajka. Domowina, Bautzen 1985.
  • Njebudu mjelčeć. Ze žiwjenja Thälmanna. Domowina, Bautzen 1986.
  • Rozpuće. Domowina, Bautzen 1986.
  • Mudra wudra a druhe powědki wo zwěrjatach. Domowina, Bautzen 1988.
  • Po wsy horje, po wsy dele. Powědki. Domowina, Bautzen 1993.
  • Dźiwny stražnik w Sernjanach. Domowina, Bautzen 1994.
  • Halo, je tu stonóžka. Domowina, Bautzen 1997.
  • Honač Heinrich. Domowina, Bautzen 1998.
  • Bombi pyta lód. Domowina, Bautzen 2002.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1015576982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1015576982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 193, ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be