wd wp Пошук:

Ян Голі

Ян Голі (славацк.: Ján Hollý; 24 сакавіка 1785, Борскі-Мікулаш - 14 красавіка 1849, Добра-Вода) — славацкі паэт.

Ян Голі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Быў сельскім святаром. Перакладаў на славацкую мову паэтаў антычнасці. Сярод найважнейшых перакладаў - «Энеіда» Вергілія. Яго ўласная паэзія звязана з традыцыямі класіцызму, у прыватнасці, у пытанні адносінаў да спадчыны антычнасці.

Аўтар эпічных твораў на сюжэты з старажытнаславянскай гісторыі - «Святаплук» (1833), «Кірыла-Мефадыяда» (1835), «Славія» (1839). Сярод лірычных твораў вылучаюцца цыкл ідылічных вершаў «Селанкі» (1835-1836), у якім ён праслаўляе славацкую прыроду і сельскае жыццё, ода «Славакам». Помнік Яну Голь усталяваны ў Браціславе каля алтарнай апсіды Сабора Святога Марціна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ján Hollý // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Славакіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be