Ян Кіліян
Ян Кі́ліян, англійскі варыянт — Джон Кіліян (в.-луж.: Jan Kilian, англ.: John Kilian, 22 сакавіка 1811, вёска Дзеляны, каля Хохкірха, Германія — 12 верасня 1884, Сербін, Тэхас, ЗША) — лютэранскі пастар, пад кіраўніцтвам якога група лужыцкіх эмігрантаў у 1854 годзе прыбыла ў ЗША і заснавала ў штаце Тэхас населены пункт Сербін.
Біяграфія
Нарадзіўся 22 сакавіка 1811 года ў сям’і Пятра Кіліяна і Марыі з роду Матакец у вёсцы Дэляны, каля горада Хохкірха. У дзесяцігадовым узросце страціў бацьку і быў аддадзены на выхаванне свайму дзядзьку Яну Матайку ў вёску Нечын. Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіях у Рахлаў і Баўтцэне, па заканчэнні якіх паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага універсітэта. З 1834 па 1837 год быў пастарам лютэранскага прыходу ў Хохкірху. Пасля смерці дзядзькі стаў настаяцелем прыхода ў вёсцы Котацы. З 1848 года служыў у Вайгерсдорфе, Усходняя Прусія.
У 1854 годзе ўзначаліў групу лужычанаў з лютэранскіх прыходаў ва Усходняй Прусіі і Саксоніі ў складзе 558 чалавек, якія адправіліся ў ЗША на караблі «Ben Nevis» і заснавалі прыкладна ў 80 кіламетрах на ўсход ад Остына лужыцкую калонію. 25 сакавіка 1854 года пад яго кіраўніцтвам быў заснаваны лютэранскі прыход, які ўвайшоў у склад лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод», стаўшы першым лютэранскім прыходам на тэрыторыі Тэхаса. У канцы XIX стагоддзя Сербін, заснаваны першымі каланістамі-лужычанамі, стаў «мацярынскай» калоніяй для далейшых эмігрантаў з Лужыцы.
Памяць
- Каля лютэранскага прыходу ў Хохкірхе ўсталяваны помнік, прысвечаны Яну Кіліяну.
- У тэхаскім універсітэце «Concordia University Texas» знаходзіцца кампус, які носіць імя Яна Кіліяна.
Літаратура
- Blasig, A. The Wends of Texas (The Naylor Company. San Antonio, Texas. 1957)
- Grider, S. The Wendish Texans (The University of Texas Institute of Texan Cultures. San Antonio, Texas. 1982)
- Malinkowa, T. Shores of Hope: Wends Go Overseas (Austin: Concordia University Press, 2009)
- Nielsen, G. In Search of Home, Nineteenth-Century Wendish Immigration (College Station: Texas A & M University Press.1989)
- Trudla Malinkowa: Ufer der Hoffnung. Sorbische Auswanderer nach Übersee., Domowina-Verlag, Bautzen 1995
- Arnd Matthes: Die Familie Kilian in Döhlen. W: Lětopis. Zwjazk 58 (2011), čo. 2, str. 70-73
- Trudla Malinkowa: Lutherski farar — serbski kěrlušer — nawoda wupućowarjow (2). W: Rozhlad, 04/2011
- Jan Kilian (1811—1884). Pastor, Poet, Emigrant, Schriften des Sorbischen Instituts 58, ISBN 978-3-7420-2273-8
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121262774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Jan Kilian // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 3 жніўня 2012. (ням.)