Ян Мяйштовіч
Ян Мяйштовіч (польск.: Jan Meysztowicz; 22 сакавіка 1910, в. Вялікая Рагозніца, цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 27 лютага 1997, Варшава) — польскі дыпламат, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія
Скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 1932—1939 гадах працаваў на дыпламатычнай рабоце ў Марселі, Будапешце, Жэневе. У час Другой сусветнай вайны належаў да арміі саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. З 1946 годзе — у Польшчы. Працаваў у выдавецтвах, рэдакцыях часопісаў, перакладаў з англійскай і французскай моў. Аўтар кніг успамінаў «Сага Падгальскай брыгады», «Час мінулы завершаны», выдадзеных у 1970-1980-я гады.
Зноскі
Літаратура
- Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.