wd wp Пошук:

Ян ад Крыжа

Ян ад Крыжа (ісп.: Juan de la Cruz, сапраўднае імя Хуа́н дэ Е́пес А́льварэс, ісп.: Juan de Yepes Álvarez; 24 чэрвеня 1542 — 14 снежня 1591) — каталіцкі святар, святы, манах ордэна кармелітаў, адзін з найвыдатных прадстаўнікоў іспанскай хрысціянскай містыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гандляра шоўкам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс. З сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаў манахам ордэна кармелітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад Святога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва Універсітэце Саламанкі. Яшчэ не скончыўшы навучанне, пачаў ужо і сам выкладаць. Пасвечаны ў святара ў 1567. У тым жа годзе пазнаёміўся са Святой Тэрэзай ад Ісуса, рэфарматарам жаночай часткі ордэна, і натхніўся яе ідэямі.

У лістападзе 1568 разам з яшчэ трыма манахамі ордэна ён заснаваў маленькую манаскую супольнасць, якая ў хуткім часе атрымала празванне «басаногія кармеліты», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасці. У той час Св. Ян і змяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёння — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленне старой часткі ордэна, «абутых кармелітаў». У 1576 яны арыштавалі Св. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Іспаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаянне скончылася ў 1580, калі Папа надаў басаногім кармелітам пэўную незалежнасць ад абутых.

Памёр Св. Ян 14 снежня 1591. У 1726 ён быў кананізаваны, а ў 1926 абвешчаны настаўнікам Царквы.

Літаратурныя працы

Св. Ян ад Крыжа пакінуў пасля сябе больш за 2000 вершаў і тры багаслоўскія трактаты, найбольш вядомы з якіх — Узыходжанне на гару Кармель. Яго творчасць адыгрывае вялікую ролю ў развіцці іспанскай літаратуры.

Найважнейшыя творы:

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. John of the Cross // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. St. John of the Cross // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі-святары Катэгорыя·Паэты XVI стагоддзя Катэгорыя·Паэты Іспаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be