Янка Антонавіч Багдановіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 4 (17) лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.
Біяграфія
Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.
Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
Зноскі
- ↑ Янка Багдановіч. На жыццёвым шляху: успаміны. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 206. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- БП, т. 6;
- Янка Саламевіч. Слоўнiк беларускiх псеўданiмаў i крыптанiмаў (XVI―XX стст.)