Янка Купала (фільм, 2017)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янка Купала (значэнні). «Я́нка Купа́ла» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1]
Сюжэт
Янка Купала — адзін з духоўных сімвалаў Беларусі. Ён усё рабіў для таго, каб беларусы адчулі сябе паўнавартасным народам. Гэта фігура, якую ўжо нічым з вышыні сучаснасці нельга паменшыць. Але цяжар прызнания, залічэння ў сонм класікаў прыводзіць да закамянеласці асобы. Аўтары фільма здымаюць гэтую акаменеласць — праз увесь фільм гучаць вершы. Патрыятычныя, якія апяваюць Беларусь і наш народ, абуджаюць яго ад гістарычнай апатыі і вечнай тугі. Містычныя, якія шэпчуць пра ажыўленне мінулага, што спіць у кургане. І інтымна-лірычныя, напоўненыя патаемнай прыгажосцю, вечнай пачуццёвасцю і прагай да жыцця.
Над фільмам працавалі
- аўтар сцэнарыя — Вольга Дашук
- рэжысёр — Віктар Аслюк
- аператар — Анатоль Казазаеў
- гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка
- асістэнт рэжысёра — Вольга Дашук
- рэдактар — Уладзімір Мароз
- дырэктар — Уладзімір Заічанка
- музыка — Алега Янчанкі[ru], Віктара Капыцько[ru]
Кінафестывалі
Удзельнічаў у праграме фестываля дакументальнага беларускага кіно «BelarusDocs-2018».
Зноскі
- ↑ Янка Купала(руск.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 19 красавіка 2020.