Янка Матушка
Я́нка Ма́тушка (славацк.: Janko Matúška) — славацкі паэт, дзеяч, драматург і пісар у судзе. Ён найбольш вядомы як аўтар славацкага гімна «Маланка над Татрамі» на мелодыю славацкай народнай песні.
Біяграфія
Матушка нарадзіўся ў сям’і рамесніка ў мястэчку Долным-Кубіне[3]. Ён пачаў наведваць там школу, потым, магчыма, навучаўся ў гімназіі ў Гемер, і, нарэшце, навучыўся ў прэстыжным лютэранскім ліцэі ў Браціславе, дзе праходзіў курсы ў Інстытуце чэхаславацкай мовы і літаратуры па спецыяльнасці тэалогіі. Людавіт Штур, адзіны на той момант прафесар інстытуту, быў звольнены ў снежні 1843 года пад ціскам уладаў каралеўства, якія выказаліся супраць яго праславацкай актыўнасці.
23-гадовы Янка Матушка напісаў «Маланку над Татрамі», калі ён і іншыя вучні ўзбуджаліся з нагоды наступных неаднаразовых адмоў у зваротах да школьнай рады аб адмене звальнення Штура[4]. Каля двух дзясяткаў студэнтаў, у тым ліку Матушка, на знак пратэсту ў сакавіку 1844 года вырашылі пакінуць ліцэй. Матушка пайшоў здаваць выпускныя экзамены ў лютэранскую гімназію ў Тысаўцы. Большую частку свайго дарослага жыцця пражыў у Ораве. Пасля рэвалюцыі 1848 года перастаў пісаць. Пасля 1850 года працаваў ва ўрадавых установах, з 1870 па 1875 гады быў сакратаром павятовага суда ў Долным-Кубіне. Паэт памёр на наступны дзень пасля свайго 56-годдзя і быў пахаваны ў родным мястэчку.
Зноскі
- 1 2 Janko Matúška // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Brtáň, Rudo (1971). Postavy slovenskej literatúry.
- ↑ Sojková, Zdenka (2005). Knížka o životě Ľudovíta Štúra.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янка Матушка
- Янка Матушка. Osobnosti.