Янка Юхнавец
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхнавец.
Янка Юхнавец (псеўд. К. Юхневіч) (3 лістапада 1921, в. Забродак, Докшыцкі раён — 6 студзеня 2004, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі паэт і празаік .
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У Вялікую Айчынную вайну, у пачатку акупацыі, арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене (1949). З 1949 года жыў у ЗША.
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у эміграцыі. Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе (часопісы «Шыпшына» і «Сакавік»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967). Выйшлі кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989—1990), «Сны на чужыне» (Мінск, 1994; з серыі «Галасы беларускага замежжа» выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Шмат твораў Я. Юхнаўца не выдана.
Працы
- Дань майго часу (зборка твораў) = Revelation of my time (collected works). — Нью-Ёрк: выданьне Беларускага Архіву ў ЗША, 1993. — 195 с.
- Драматычныя начыркі. — Нью-Ёрк, 1996. — 169 с.
- Знаёмства / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 141—149. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2.
- Ідучы да ракі / / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 150—155. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2.
- Калюмбы = Columbuses. — Нью-Ёрк: выданьне Ўсебеларускага Архіву, 1967. — 40 с.
- Новая Элегія: [Зборнік паэмаў]. — [Нью-Ёрк]
- Новая Элегія. — München: Buchdruckerei «Logos», [1964]. — 18 с.
- Сны на чужыне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 220 с.
- Спатканьня / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 156—164. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2.
- Паэзія / Янка Юхнавец; уклад., прадм. і камент. Л. Юрэвіч; пад рэд. Н. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 620 с.: іл. — (Галасы Айчыны).
- Творы. Т. 1. — Нью-Ёрк, 1987. — 179 с.
- Т. 2. — Нью-Ёрк, 1989. — 194 с.
- Т. 3. — Нью-Ёрк, 1990. — 85, 50 с.
- Узгоркі і Пячоры (Драматычны нарыс) // Бацькаўшчына. — 1959. — № 23 (459). — 7 чырвеня. — С. 2—3; № 24 (460). — 14 чырвеня. — С. 2—3; № 25—26 (461—462). — 28 чырвеня. — С. 2—5; № 27 (463). — 5 ліпеня. — С. 2—3; № 28 (464). — 12 ліпеня. — С. 2—3; № 29 (465). — 19 ліпеня. — С. 2—3; № 30 (466). — 2 жнівеня. — С. 2—3.
- Шорах моўкнасьці. Вершы. — Нью-Ёрк: выданьне Уладзімера Пелясы, 1955. — 48 с.
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Юхнавец Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. — Мн.: БДУ, 2002.
- Памёр паэт — сябар нью ёрскага аддзелу Б. А. З. А. // Весткі й Паведамленьні аддзелу NY. Monday, January 19 @ 22:11:38 PST — Эл.рэсурс baza-belarus.org