Яраслаў Сільвестравіч Пархута
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархута. Яраслаў Пархута (8 сакавіка 1930, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1996) — беларускі пісьменнік-краязнавец, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1949—1952). З 1952 па 1953 годы знаходзіўся на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці. З 1953 па 1956 служыў у Савецкай Арміі. З 1956 г. —- літсупрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 г. —- намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 г. —- рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 г. —- намеснік рэдактара, загадчык аддзела баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», з 1965 г. —- старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гг. —- загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску. У 1973—1977 гг. працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса «Вожык», у 1978—1982 гг. —- рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода»[2].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г.
Творчасць
У рэспубліканскім друку выступіў у 1946 г. Першы верш апублікаваў у 1949 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).
Узнагароды і прэміі
У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Яраслаў Пархута атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Цікавыя факты
Бібліяграфія
- «Зямля бацькоў нашых» / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1988.
- «Дарогамі надзеі і трывог»: (палес. дзённік) / Яраслаў Пархута. — Мн.: Ураджай, 1989.
- «Крыніца ёсць у родным краі…»: кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1992.
- «Перапёлачка»: для дашк. і мал. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Міласэрнасць-90, 1993.
- «Жальба жытняга коласа»: кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута. — “Мн.: Полымя, 1993.
- «Сустрэча з іншапланецянкай»: навэлы / Яраслаў Пархута. — Мн.: Маст. літ., 1994.
- «Казкі дзеда Яраслава»: для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1995.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ http://www.slounik.org/81246.html Электронная энцыклапедыя
- ↑ http://old.nlb.by/html/news2005/parhuta.html Архівавана 14 кастрычніка 2015. Сайт Нацыянальнай библіятэкі Беларусі
Спасылкі
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, Мн.: 2001. Т. 12.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: Мн.: 1994. Т. 4.