Яфім Максімавіч Гаварушка
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гаварушка. Яфім Максімавіч Гаварушка (15 кастрычніка 1911, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці — 3 чэрвеня 1992, Смалявічы, Мінская вобласць) — празаік, публіцыст, педагог[1].
Біяграфія
Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 на 6 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома[1].
Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах[1].
Зноскі
- 1 2 3 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: БП, т. 6.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.