wd wp Пошук:

Яшар Кемаль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кемаль. Яшар Кемаль (турэцк.: Yaşar Kemal; сапраўднае Гёкчэлі Кемаль Садык) (нар. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя) — турэцкі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939 г. Раманы «Худы Мемед» (т. 1 — 2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963 г.), «Эфе з Чакырджа» (1972 г.) пра сацыяльныя супярэчнасці турэцкай вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973 г., і «Юсуфчык Юсуф», 1975 г.) пра жыццё турэцкіх качэўнікаў. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Спёка» (1952 г.) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971 г.), раманаў «Бляшанка» (1955 г.), «Апора» (1960 г.), «Легенда гары» (1970 г.), «Разбойнік» (1972 г.), «Калі забіць змяю» (1976 г.), «Голас крыві» (1991 г.), аповесцей, вершаў, даследаванняў па фальклоры.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119015072 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Yasar Kemal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. https://www.cumhuriyet.com.tr/kultur-sanat/turkcenin-ruzgar-tanrisi-yasar-kemal-98-yasinda-1874716

Літаратура

  • Яшар Кемаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 324.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Турцыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be