Яўген Іванавіч Хвалей
Яўген Іванавіч Хвалей (1 студзеня 1947, в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні.
У 1985-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва».
Паэтычная творчасць
Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»). Аўтар кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), вершаванай казкі для дзяцей «Насціны гасціны» (1989).
У перыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і інш.
Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2012)
Зноскі
Літаратура
- Яўген Іванавіч Хвалей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
- Біяграфія Яўгена Хвалея // vershy.ru