wd wp Пошук:

Яўген Міхайлавіч Крупенька

Яўген Міхайлавіч Крупенька (20 жніўня 1936, вёска Саськаўка, Шклоўскі раён — 1990) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 годзе закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута — супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП РБ з 1980 года.

Творчасць

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэнні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і рускіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Творы

  • Салаўі: Вершы. — Мн., 1969.
  • Малінавы год: Вершы. — Мн., 1971.
  • Нядзеля:Вершы. — Мн., 1972.
  • Колеры: Вершы. — Мн., 1973.
  • Бусліны човен: Лірыка. — Мн., 1975.
  • Нашы святы: Вершы. — Мн., 1975.
  • Усе работы добрыя: Вершы. — Мн., 1977.
  • Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініацюры. — Мн., 1978.
  • Хто нам дом пабудаваў. — Мн., 1978.
  • Стрэчанне:Вершы. — Мн., 1981.
  • Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра. — Мн., 1984.
  • Карэнні:Вершы, байкі, паэмы. — Мн., 1986.
  • Гекзаметр баразны: Вершы. — Мн., 1988.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з грузінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be