Яўген Пятровіч Васілёнак
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілёнак.
Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.
У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок(руск.) бел.», у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.
Творчасць
У друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1].
Бібліяграфія
- «Зялёныя агні» (1954)
- «Выпадковы прыпынак» (1957)
- «Розныя дарогі» (1957)
- «На перагоне» (1973)
- У 1977 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.
Зноскі
- 1 2 3 4 Василёнок Евгений Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.