wd wp Пошук:

Яўген Сцяпанавіч Рамановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамановіч. Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (21 студзеня 1905, Мінск — 25 лютага 1979, там жа) — беларускі савецкі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944).

Біяграфія

У 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў.

У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра.

Драматургія

Я. С. Рамановіч — аўтар п’ес:

  • «Кантракт, альбо Усё добра будзе» (1924)
  • «Вір» (1926)
  • «Крывая аблона» (1929),
  • «Наклонная плоскость» (1929)
  • «Мост» (1929)
  • «Камни на дороге» (1931)
  • «Полещуки» (1944)
  • «Товарищ Андрей» (1944)

П’есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР.

Лібрэта

Я. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:

Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра.

Выбраная бібліяграфія

Аўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты».

Пераклаў на беларускую мову п’есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, Канстанціна Транёва(руск.) бел., Аляксандра Афінагенава(руск.) бел., Аляксандра Карнейчука(руск.) бел..

Памяць

  • У 2005 г. поштай Беларусі была выпушчаная паштовая картка з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Я. С. Рамановіча».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be