wd wp Пошук:

Бруна Шульц

Бруна Шульц (польск.: Bruno Schulz; 1892, Драгобыч, Аўстра-Венгрыя — 1942, Драгобыч) — польскі пісьменнік і мастак яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Дом у Драгобычы, дзе жыў Бруна Шульц

У 1914—1915 гадах вучыўся жывапісу ў Вене. Потым выкладаў рысаванне ў гімназіі Караля Уладзіслава Ягайла ў Драгобычы.[4]

Падчас 2-й сусветнай вайны, 30 чэрвеня 1941 года Драгобыч акупаваны нацыстамі, якія стварылі драгобыцкага гета. Пад акупацыяй Бруна Шульцу спрыяў гаўптшарфюрэр Фелікс Ландау, у лістападзе 1942 года ён забіў асабістага дантыста іншага афіцэра СС Карла Гюнтэра, які 19 лістапада 1942 года ў помсту застрэліў Бруна Шульца на вуліцы гета, сказаўшы: «ты забіў майго яўрэя — я забіў твайго»[5][6].

Творчасць

Найбольш вядомы аповесцямі ў навелах «Цынамонавыя крамы» (1934) і «Санаторыя пад клепсідрай» (1937).

Уплыў Бруна Шульца на сваю прозу прызнавалі Багуміл Грабал, Даніла Кіш, Філіп Рот, Іаак Башэвіс-Зінгер.

Гімназія ў Драгобычы, у якой выкладаў Бруна Шульц

Тэксты Бруна Шульца, у якіх штодзённае жыццё правінцыйнага гарадка робіцца фантастычнай прыпавесцю пра лёс свету, перанесены на тэатральную сцэну («Памерлы клас» Тадэвуша Кантара), экранізаваны («Санаторый пад клепсідрай» Ежы Войцеха Хаса), сталі асновай анімацыйных фільмаў («Вуліца Кракадзілаў» Стывена і Цімаці Куай[7], 1996), музычных твораў (опера Дж. Вулрыча «Вуліца Кракадзілаў»).

У пачатку 2001 года знойдзены фрэскі па матывах казак братоў Грым, зробленыя Шульцам у 1941—1942 гадах для сына гаўптшарфюрэра Фелікса Ландау на яго віле ў Драгобычы.

Прызнанне

Месца гібелі Бруна Шульца ў Драгобычы
Мемарыяльная дошка Бруна Шульца ў Драгобычы

У 1938 годзе Польская акадэмія літаратуры ўганаравала Бруна Шульца залатымі Акадэмічнымі лаўрамі.

Нібыта знойдзенай кнізе Шульца «Месія» прысвечаны раман амерыканскай пісьменніцы Сінція Озік «Месія са Стакгольма» (1987), самому Шульцу — раман ізраільскага пісьменніка Давіда Гросмана «Бруна» (1986), аповесць-хроніка Барыса Хазанава «Цудатворац» (1990), раман італьянскага празаік Уга Рыкарэлі «Чалавек на імя, здаецца, Шульц» (1998).

У ЗША заснавана прэмія Бруна Шульца найлепшаму замежнаму аўтару года.

У Драгобычы ёсць музей Бруна Шульца.

У маі 2001 года тры фрэскі па матывах казак братоў Грым былі зняты супрацоўнікамі цэнтра Яд ва-Шэм і нелегальна вывезены з Украіны, астатнія пяць выстаўлены ў Драгобычы і цяпер адна з галоўных славутасцяў горада.[4]

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.

Экранізацыі твораў

Літаратура пра Бруна Шульца

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118762427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bruno Schulz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 RKDartists Праверана 5 кастрычніка 2022.
  4. 1 2 Helga Hirsch, «Wie haben Sie den Krieg ueberlebt, Herr Schreyer?» — Im Gespraech, Frankfurter Allgemeine Zeitung, 8 Mai 2010, Nr. 106, стр. Z6.
  5. Lower, Wendy. Hitler’s furies : German women in the Nazi killing fields. — 270 p. — ISBN 978-0-547-86338-2.
  6. Eisenstein, Paul. Traumatic encounters : Holocaust representation and the Hegelian subject. — State University of New York Press, 2003. — 236 p. — ISBN 0-7914-5799-0.
  7. The thirteenth freak month. The influence of Bruno Schulz on the Brothers Quay

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Польшчы Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be