wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Дзяржавін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяржавін. Уладзімір Васілевіч Дзяржавін (14 лістапада 19085 кастрычніка 1975) — рускі савецкі паэт, перакладчык, мастак.

Біяграфія

У 1924 годзе прыехаў у Маскву, вучыўся ва Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях ў Р. Фалька і А. Дрэвіна. У 1928 годзе ўпершыню апублікаваў вершы, пазнаёміўся з М. Горкім, які паставіўся да Дзяржавіна і яго творчасці з цікавасцю і пасля неаднаразова аказваў яму заступніцтва.

У 1931—1934 гг. жыў і працаваў у Балшоўскай Працоўнай камуне АДПУ імя Ягоды, куды трапіў па рэкамендацыі Горкага. У 1934—1940 гадах друкаваўся ў часопісах, у 1936 годзе выпусціў адзіную прыжыццёвую кнігу вершаў. Член Саюза пісьменнікаў з 1939 года.

З 1940 года да канца жыцця актыўна публікаваўся як паэт-перакладчык, у першую чаргу класічнай паэзіі Усходу. На рускую мову пераклаў паасобныя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, вершы і паэму П.Броўкі.

Пахаваны на могілках у Перадзелкіна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be