wd wp Пошук:

Урс Відмер

Урс Відмер (ням.: Urs Widmer; 21 мая 1938, Базель — 2 красавіка 2014, Цюрых) — швейцарскі пісьменнік, перакладчык, які пісаў на нямецкай мове.

Сын перакладчыка, літаратурнага крытыка і выкладчыка літаратуры Вальтэра Відмера. Вучыўся ва ўніверсітэтах Базеля, Манпелье, Парыжа. Працаваў у выдавецтвах, у тым ліку — у Suhrkamp Verlag. У 1967—1984 гадах жыў у Франкфурце-на-Майне, актыўна друкаваўся ў Frankfurter Allgemeine Zeitung, чытаў сучасную нямецкую літаратуру ў Франкфурцкім універсітэце. Як пісьменнік дэбютаваў аповесцю «Алоіс» у 1968 годзе. У 1984 годзе вярнуўся ў Швейцарыю, жыў у Цюрыху.

Перакладаў з англійскай і французскай, у яго перакладах апублікаваныя кнігі Дзюма, Лабіша, Джозефа Конрада, Рэйманда Чандлера і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11904157X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11904157X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11904157X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя·Перакладчыкі Швейцарыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be