Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі (25 лістапада (8 снежня) 1911, Данецк — 20 красавіка 1994) — рускі паэт[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага[2].
Скончыў аршанскія педагагічныя курсы ў 1930, тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску ў 1932 годзе[2].
Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у Смаленску, Жытоміры, Бранску, Днепрадзяржынску, Ленінагорску, Усць-Каменагорску, Разані, Іжэўску, Калузе[2].
Творчасць
Друкаваўся з 1932 года. Аўтар зборнікаў вершаў, вершаваных кніг для дзяцей. Пераклаў на рускую мову творы многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР (1957)[2].
Бібліяграфія
- Мой спутник Солнце. Минск, 1971;
- Чибис. М., 1973;
- Веселый поезд. Минск, 1977;
- Зимнее солнце. М., 1979;
- Продолжение. Минск, 1981;
- Призадумалась река. Минск, 1982;
- Безымянные острова. Минск, 1984;
- Снежные лебеди. Минск, 1987;
- Река времени. Минск, 1989
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР[2].
Зноскі
- 1 2 3 Василевский Иосиф Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
- 1 2 3 4 5 Василевский Иосиф Иосифович (руск.)