wd wp Пошук:

Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі (25 лістапада (8 снежня) 1911, Данецк20 красавіка 1994) — рускі паэт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага[2].

Скончыў аршанскія педагагічныя курсы ў 1930, тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску ў 1932 годзе[2].

Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у Смаленску, Жытоміры, Бранску, Днепрадзяржынску, Ленінагорску, Усць-Каменагорску, Разані, Іжэўску, Калузе[2].

З 1967 года ў Мінску[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1932 года. Аўтар зборнікаў вершаў, вершаваных кніг для дзяцей. Пераклаў на рускую мову творы многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1957)[2].

Бібліяграфія

  • Мой спутник Солнце. Минск, 1971;
  • Чибис. М., 1973;
  • Веселый поезд. Минск, 1977;
  • Зимнее солнце. М., 1979;
  • Продолжение. Минск, 1981;
  • Призадумалась река. Минск, 1982;
  • Безымянные острова. Минск, 1984;
  • Снежные лебеди. Минск, 1987;
  • Река времени. Минск, 1989

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Василевский Иосиф Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Василевский Иосиф Иосифович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be