wd wp Пошук:

Ёсеф Хаім Брэнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэнер. Ёсеф Хаім Брэнер (іўр.: יוסף חיים ברנר варыянты імя: Ёсіп, Ёсып Хаім, часовы псеўданім Дж. Хевер, 11 верасня 1881, Нові Млыны Сасніцкага павета(укр.) бел. Чарнігаўскай губерні — 2 мая 1921, на поўдзень ад Яфа) — іўрытмоўны пісьменнік, літаратурны крытык і перакладчык, адзін з пачынальнікаў сучаснай літаратуры на іўрыце .

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і ў Новых Млінах, вучыўся ў розных ешывах, у тым ліку ў Почапе (дзе пасябраваў з сынам дырэктара Уры Гнесіным(руск.) бел.), пазней пераехаў у Гомель, дзе апублікаваў сваё першае апавяданне «Бохан хлеба», а затым, у 1901 годзе, і зборнік апавяданняў.

У 1902 годзе быў прызваны ў армію, але з пачаткам руска-японскай вайны дэзерціраваў. Трапіў у палон, але з дапамогай Бунда (куды далучыўся ў юнацтве) уцёк у Лондан, дзе жыў у раёне Уайтчэпел, рэдагаваў і выдаваў у гадах часопіс «Ха-Меарэр» («Будзільнік») на іўрыце і прымаў актыўны ўдзел у сацыялістычным руху Паалей-Цыён(укр.) бел.. У 1908 годзе пераехаў у Лемберг, дзе быў рэдактарам часопіса, выдаў на ідыш манаграфію пра жыццё пісьменніка Абрама Мапу(руск.) бел..

У 1909 годзе эміграваў у Палестыну, якая ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, працаваў на ферме ў Хадэры, спрабуючы рэалізаваць свае сіянісцкія погляды, але затым з’ехаў спачатку ў Іерусалім, а пазней (у 1915 годзе) — у Яфа, дзе прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці і выкладанню іўрыту і літаратуры ў гімназіі «Герцлія» ў Тэль-Авіве . Падчас Першай сусветнай вайны ён прыняў асманскае грамадзянства, што не дазваляла пакідаць краіну.

У Палестыне Брэнер быў рэдактарам некалькіх часопісаў, а ў 1920 годзе стаў адным з заснавальнікаў Гістадруту. У сваёй працы Брэнэр усхваляў ідэалы сіянізму, але таксама супярэчыў сам сабе, сцвярджаючы, што Эрэц-Ісраэль — проста яшчэ адна дыяспара і нічым не адрозніваецца ад іншых дыяспар.

Загінуў 2 мая 1921 года падчас арабскіх хваляванняў у Яфа.

Памяць

Гіват Брэнэр, найбуйнейшы кібуц у Ізраілі, на поўдзень ад Рэхавота, названы ў гонар Ёсефа Хаіма Брэнера. Імя Брэнера носіць самая прэстыжная Брэнераўская літаратурная прэмія.

Зноскі

  1. http://www.tidhar.tourolib.org/tidhar/view/3/1117
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Yosef Haim Brenner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Josef Chajim Brenner // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Еврейская энциклопедия. Том 4, с. 1347—1351.
  • Энциклопедия иудаизма. Гютерсло 1971, ISBN 3-570-05964-2, с. 117.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце Катэгорыя·Перакладчыкі Ізраіля
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be