wd wp Пошук:

Ёхан Вальдэмар Янсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсен.

Ёхан Вальдэма́р Я́нсен (нар. Jaan Jensen; 15 мая 1819 года, Вяндра, Ліфляндская губерня — 13 ліпеня 1890 года, Тарту, Ліфляндская губерня) — эстонскі паэт, журналіст, лідар эстонскага нацыянальнага руху.

Адзін з дзеячаў культуры перыяду нацыянальнага абуджэння ў Эстоніі. Лютэранін. Па прафесіі настаўнік. У 18501863 выкладаў у г. Пернаве (Пярну), дзе пачаў сваю журналісцка-выдавецкую дзейнасць (заснаваў у горадзе Пярну штотыднёвік «Perno Postimees ehk Näddalileht» («Пярнускі паштальён або Штотыднёвік»), 1857. У 1863 Янсен пераехаў у Тарту, дзе набыў вядомасць як выдавец газеты «Eesti Postimees» («Ээсты постымеэс») (18641880, Дэрпт). Першым афіцыйна стаў выкарыстоўваць у якасці назвы народа словазлучэнне эстонскі народ (эст. eesti rahvas), замест ранейшага — вясковы народ (эст. maarahvas). Ён лічыў, што спевы і музыка, асабліва ў групе, з’яўляюцца магутным інструментам для стымулявання нацыянальнага духу. Янсен і яго дачка — паэтэса Лідзія Койдула былі заснавальнікамі ў 1865 годзе спеўнага таварыства «Ванемуйнэ». Ён быў ініцыятарам усеэстонскіх спеўных свят (першы — улетку 1869). У памяць пра гэта спеўнага свята ў Тарту ўсталяваны помнік.[3]

Магіла Ё. В. Янсена ў Тарту

Узначальваў Тартускае, а затым Вырускае таварыствы земляробаў. Янсен выступаў за буржуазнае развіццё Эстоніі, прапагандаваў выкуп хутароў ва ўласнасць ці перадачу іх у арэнду. Напісаў словы да эстонскага гімна Mu isamaa, mu õnn ja rõõm (Айчына, маё шчасце і радасць мая). У 1880 годзе Янсен быў паралізаваны, і памёр праз дзесяць гадоў у Тарту.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112021 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Johann Woldemar Jannsen // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Помнік Першаму Спеўнаму святу ў Тарту

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя·Паэты Эстоніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be