Іван Іванавіч Дзмітрыеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў.
Іван Іванавіч Дзмітрыеў (10 (21) верасня 1760 — 3 (15) кастрычніка 1837) — рускі паэт і дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Расійскай імперыі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і сімбірскага памешчыка. У 14 гадоў змушаны паступіць на ваенную службу радавым Сямёнаўскага палка з-за засмучанага стану яго бацькоў, уцякачоў ад Пугачоўскага бунту ў Маскву. Дзмітрыеў лічыў сябе вучнем і паслядоўнікам М. М. Карамзіна. Літаратурная дзейнасць яго пачалася са верша ў «Санкт-Пецярбургскіх навуковых ведамасцях» у 1777, але сам паэт усё, напісанае да 1791, адносіў да вучнёўскага «рыфмавання». Песня «Стогне шызы галубочак» і казка-сатыра «Модная жонка» (1792) прынеслі Дзмітрыеву шырокую папулярнасць. Ён хутка становіцца прызнаным майстрам адчувальных песень, «паэтычных дробязяў» (мадрыгалаў, эпіграм, надпісаў), басен і сатыр.
Зноскі
- 1 2 3 4 Семенко И. М. Дмитриев // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- 1 2 Дмитриев, Иван Иванович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 438–454.
- ↑ Дмитриев Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Дмитриев, Иван Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 779–780.
Літаратура
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5
Папярэднік: Пётр Васільевіч Лапухін |
3-і Міністр юстыцыі Расійскай імперыі 1810–1814 |
Пераемнік: Дзмітрый Пракофьевіч Трашчынскі |