Іван Кузьміч Кандрацьеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандрацьеў.
Іван Кузьміч (сапраўднае імя па бацьку Казіміравіч) Кандрацьеў (9 [21] чэрвеня 1849, в. Каловічы Вілейскага павета — 19 мая [1 чэрвеня] 1904, Масква) — рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Смаленску ў школе ваенных кантаністаў. У 1858 г. быў пераведзены ў фельчарскую школу пры Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу, але неўзабаве яе кінуў.
З другой паловы 1860-х гг. служыў у канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, пазней іграў у Віленскім тэатры.
Творчасць
З 1870-х гг. з’яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п’есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.
У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.
Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.
У літаратурных энцыклапедыях пра Кандрацьева нічога не гаворыцца. Праўда, амаль усё яго раманы гэта раманы-аднадзёнкі на патрэбу Нікольскага рынку ў Маскве. Выдаўцы Нікольскага рынку выпускалі кнігі літаральна за некалькі дзён, але плацілі аўтарам вельмі мала. Бывала, рукапіс рамана купляўся за пяць рублёў. Знакаміты выдавец І. Д. Сыцін ва ўспамінах «Жыццё для кнігі» пісаў: «катаржная праца гэтых літаратурных жабракоў ніяк не аплачваецца: гэта хутчэй за міласць, чым літаратурны ганарар».
Кандрацьеў сябраваў з Аляксеем Саўрасавым, Мікалаем Успенскім, Уладзімірам Гіляроўскім, Антонам Чэхавым, пачаткоўцам Левітанам, іншымі вядомымі людзьмі таго часу.
Іван Белавусаў згадвае:
З Іванам Кузьмічом Кандрацьевым я быў асабіста знаёмы. Ён уяўляў сабой тып тагачаснай багемы… Мне некалькі разоў даводзілася бываць у яго на кватэры, якая прадстаўляла сапраўдную мансарду: нізенькі пакой у паддашкавым памяшканні з вельмі беднай абстаноўкай — стол, ложак і некалькі крэслаў — больш нічога. Асаблівасць гэтага памяшкання заключалася ў тым, што ўсе сцены былі ў эскізах і накідах вугалем, зробленых мастаком-акадэмікам жывапісу Аляксеем Кандрацьевічам Cаўрасавым… [1]
Пераклады твораў на беларускую мову
Шырокавядомая песня «По диким степям Забайкалья» перакладзеная на беларускую мову Вітаўтам Мартыненкам:[2]
Жыццё ў Маскве
Іван Еўдакімаў піша: Кандрацьеў жыў «у канцы Каланчоўскай вуліцы, недалёка ад вакзалаў, у мансардзе».[3]
Левітан амаль штодня падымаўся ў мансарду Івана Кузьміча Кандрацьева. На хісткіх дзвярах вісеў вялізны замок, якімі замыкаюць хлебныя свірны. Невялікая нізка румяных абаранак на мачале прыкрывала замок, а на зямлі каля дзвярэй стаяла неадкаркаваная, чырвонагаловая сотка гарэлкі. Хтосьці з’явіўся сюды з выпіўкай і закускай, не заспеў гаспадара і пакінуў свае пажыткі. Можа быць, гэта быў сам Аляксей Кандрацьевіч. Левітан зноў і зноў асцярожна ступаў па цёмнай лесвіцы да мансардзе. Абаранкі сохлі і чарнелі ад пылу — ніхто не чапаў, нікога не было. У канцы другога тыдня замак знялі. Іван Кузьміч не здзівіўся з’яўленню Левітана і зразумеў, каго той шукаў. — А Пусэн, плюс Шышкін, плюс Саўрасаў, — пажартаваў Кандрацьеў. — Маэстра шукае? Цю-цю, не знайсці. Гулякі бяздзейныя, мы папілі даволі — 15 дзён світанак сустракалі шумна… — Іван Кузьміч забыўся вершы і вылаяўся. — А, да д’ябла, якая кепскай стала памяць! Зрэшты, яна мне і не патрэбна… Я магу чытаць па сшытку…
Паэт Нікольскага рынку яшчэ не зусім працверазіўся, знаходзіўся ў гуллівым настроі і рады быў нагодзе пагаманіць з нечаканым госцем. [4]
У маі 1904 г. Кандрацьеў выпадкова трапіў у п’яную бойку, быў жорстка збіты і 19 мая (1 чэрвеня) ён памёр на бальнічным ложку.[5][6]
Пахаваны ў Маскве на Лазараўскіх могілках. У 1930 гадах улады знішчылі могілкі. Пазней тут стварылі дзіцячы парк.[6]
Ушанаванне памяці, даследаванне спадчыны
- У чэрвені 2012 года на радзіме Івана Кандрацьева ў вёсцы Каловічы ля Вілейкі было зладжанае свята, прысвечанае земляку.[7]
- 25 мая 2013 у Вілейцы праведзеныя першыя Кандрацеўскія чытанні.[8][9]
- 1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.[10]
Бібліяграфія
- Кондратьев И. К. Волостной писарь, или где хвост начало, там голова мочало. Русский водевиль в одном действии. — Вильна, 1869. Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)
- Кондратьев И. К. Думы и были. — Москва, 1884. (руск.)
- Кондратьев И. К. Седая старина Москвы. — М., 1893. (руск.)
- Кондратьев И. К. Под шум дубрав. Песни. Думы. Былины. Народные сказания. — Москва, 1898. (руск.)
- Кондратьев И. К. Драма на Лубянке. Божье знаменье (3 часть).– М.: Профиздат; Товарищество «Возрождение», 1992. — (Историческая библиотека альманаха «Русская старина»). (руск.)
- Кондратьев И. К. Бич Божий: Исторический роман. Божье знаменье (1 часть): Повесть.– М.: Панорама, 1994. (руск.)
- Кондратьев И. К. Бич Божий: Исторический роман. Божье знаменье (2 часть): Повесть.– М.: Панорама, 1994. (руск.)
Перавыданні
- Кондратьев И. К. Седая старина Москвы: Исторический обзор и полный указатель её достопамятностей. — М.: Воениздат, 1996. — 528 с. — (Редкая книга). — 25 000 экз. — ISBN 5-203-01664-X (руск.)
- Кондратьев И. К. Седая старина Москвы. Исторический обзор и полный указатель её достопамятностей. — М.: ООО Фирма СТД, 2006. — 640 с. — ISBN 978-5-89808-057-0 (руск.)
- Кондратьев И. К. Седая старина Москвы. — М.: Вече, 2006. — 704 с. — (Московский хронограф). — 5 000 экз. — ISBN 5-7657-0271-6, ISBN 5-9533-1285-7 (руск.)
- Кондратьев И. К. Седая старина Москвы. — М.: АСТ, Хранитель, 2008. — 764 с. — ISBN 978-5-1703-7381-9 (руск.)
Зноскі
- ↑ По диким степям Забайкалья… Архівавана 1 мая 2015. (руск.)
- ↑ Беларускія песні і гімны: зб. песень // уклад., аўтар арт. Сымон Барыс. — Мінск: А. М. Вараксін, 2012. ISBN 978-985-7035-49-6
- ↑ Иван Евдокимов. Левитан (руск.)
- ↑ Повесть Ивана Евдокимова об Исааке Левитане, 1930—1940 (руск.)
- ↑ Известные люди Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- 1 2 Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7
- ↑ У Каловічах зладзілі свята ў гонар земляка Архівавана 16 красавіка 2016.
- ↑ Першыя кандрацьеўскія чытанні ў Вілейцы (+фота) Архівавана 17 чэрвеня 2015.(«Рэгіянальная газета»)
- ↑ Імя аўтара сусветна вядомай песні Івана Кандрацьева «По диким степям Забайкалья» вярнуў землякам яго аднавясковец Архівавана 17 чэрвеня 2015.(«Рэгіянальная газета»)
- ↑ Помнік земляку, аўтару бессмяротнай песні «По диким степям Забайкалья», адкрылі сёння пад Вілейкай Архівавана 7 ліпеня 2015.(«Рэгіянальная газета»)
Літаратура
- Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7
- А. И. Рейтблат. Кондратьев Иван Кузьмич // Русские писатели. 1800—1917: Биографический словарь / Гл. ред. П. А. Николаев. Т. 3: К—М. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — С. 48—50. (руск.)
- Павел Лавринец. Русская литература Литвы (XIX — первая половина XX века). — Vilnius: Vilniaus universitetas, 1999. — С. 45—49. (руск.)