wd wp Пошук:

Іван Мажураніч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мажураніч. Іван Мажура́ніч (харв.: Ivan Mažuranić; 11 жніўня 1814, Нові-Вінадольскі, Харватыя — 4 жніўня 1890) — харвацкі паэт. У 18331837 гадах вывучаў філасофію і права ў Заграбе і венгерскім Сомбатхеі.

Творчасць

Друкаваўся з 1835 года. У 18301840-я гг. прымыкаў да ілірызму, ідэямі якога прасякнуты яго патрыятычныя вершы «Продкам славян», «Ілірыя ў вяках», праца «Харваты мадзьярам» (1848). Яго ліра-эпічная паэма «Смерць Смаіл-агі Чэнгііча» (1846) прысвечана барацьбе паўднёвых славян супраць асманскіх заваёўнікаў, услаўленню славянскага адзінства і вольнасці. Падрыхтаваў і выдаў «Нямецка-ілірыйскі слоўнік» (1842, з Ё. Ужаравічам), «Слоўнік „Асмана“ Гундуліча» (1844, з М. Мажуранічам).

Зноскі

  1. 1 2 Ivan Mazuranic // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Mažuranić // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Харватыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be