wd wp Пошук:

Іван Паўлавіч Азёмша

Іван Паўлавіч Азёмша (1851, Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён — 1916) — беларускі казачнік[1].

У рэпертуары казкі, легенды, паданні і апавяданні на фантастычныя і касмаганічных сюжэты. Многія з твораў уяўляюць сабой сатыру на эксплуататарскія класы («Шкадоблівая пані», «Зайздросны поп», «Мужык, пан і ксёндз»). З 80 твораў у зборніку Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) 32 запісаныя ад Івана Паўлавіча Азёмшы[1].

Зноскі

  1. 1 2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be