wd wp Пошук:

Іван Сяргеевіч Арабейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арабейка. Іван Сяргеевіч Арабейка (нар. 26 сакавіка 1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка). З 1968 у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971—1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). З 1975 — старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).

Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).

Ягоная ўнучка Яна Арабейка была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі разам з 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Прызнаная палітычнай зняволенай[1].

Прызнанне

Зноскі

  1. https://blstv.eu/news/pisha-shto-trymaetstsa-unuchka-belaruskaga-paeta-ivana-arabejki-sustrene-svayo-20-goddze-za-kratami/

Літаратура

  • Арабейка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be