Ігар Васільевіч Жук
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігар Жук.
Ігар Жук (13 чэрвеня 1957 — 30 чэрвеня 2017) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дзейнасць
У манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю метрадынамікі празаічнага выказвання і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў, разгледзеў сістэму іх дынамічнага ўзаемадзеяння. Адлюстраваны ў іх г. зв. «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасці для аналізу асаблівасцей мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Я.Брыля, В.Быкава, М.Гарэцкага, І. Мележа, К.Чорнага.[1]
Бібліяграфія
- Ігар Жук. Сустрэчны рух (літаратуразнаўчыя эцюды). — Гродна: Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры, 1998. — 112 с.
- Ігар Жук. Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання. — Гродна: Міністэрства адукацыі Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2003. — 112 с. — ISBN 985-417-526-Х.
- Ігар Жук «Відзенне» Бацькаўшчыны або метафізіка шляху ў «нашаніўскай» лірыцы Янкі Купалы // Białorutenistyka Białostocka. — Беласток: 2010. — Т. 2. — С. 7—20. — ISSN 2081-1515.
- Ігар Жук Цывілізацыйны акт «Зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру // Маладосць. — Мінск: 2012. — № 4. — С. 73—77. — ISSN 0131-2308.
Зноскі
- ↑ Ігар Жук. Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання. — Гродна: Міністэрства адукацыі Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2003. — 112 с. — ISBN 985-417-526-Х.