Ігар Мікалаевіч Кулікоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулікоў.
Ігар Мікалаевіч Кулікоў (нар. 22 студзеня 1988, г. Мінск) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску. Скончыў філфак БДУ. Працуе ў БДАМ.
Жыве ў Мінску.
Творчасць
Піша вершы. Перакладае, пераважна паэзію з старажытных моў: санскрыту, стараанглійскай, стараісландскай. Сярод перакладзеных твораў — «Ліст Нігла[ru]» Джона Р. Р. Толкіна, «Чытво» Чарлза Букоўскі, 1-е кола Рыгведы і ўрыўкі з Магабгараты. Плануе зрабіць поўны паэтычны пераклад Рыгведы і Рамаяны, асноўны канон упанішадаў, падборку з Магабгараты, зборнік твораў Калідасы ды інш.
Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў» і «ARCHE». Выдаў 4 зборнікі паэзіі.
Бібліяграфія
Зборнікі паэзіі
- Паварот на мора. — Мінск, 2011. — 94 с. — ISBN
- Свамова. — Мінск: Медысонт, 2013. — 92 с. — ISBN 978-985-6982-92-0
- Сівер-гара. — Мінск: Медысонт, 2015. — 70 с. — ISBN 978-985-7085-95-8
Пераклады
- Рыґведа. Кола І. Пераклад з санскрыту. — Мінск: Медысонт, 2016. — 592 с. ISBN 978-985-7136-16-2.
- Антон Кротаў. Практыка вольных падарожжаў. Пераклад з расейскае мовы. Масква, 2009, 2016. — 84 с.
- Дж. Р. Р. Толкін. Ліст Ніґла. Пераклад з англійскае мовы / І. М. Кулікоў // ARCHE — Мінск, 2009. — № 10 (85) — с.105-120.
- Старэйшая Эда: Прароцтва вяшчунні. Пераклад з стараісландскай мовы. — Свамова (зборнік вершаў). — Мінск: Медысонт, 2013. — с. 45-62. — ISBN 978-985-6982-92-0.
- Бітва пры Молдане. Пераклад з стараанглійскай мовы. — Мінск: Медысонт, 2013. — с. 63-88. — ISBN 978-985-6982-92-0.
- Горац (урывак з Магабгараты). Пераклад з санскрыту. — Сівер-гара (зборнік вершаў). — Мінск: Медысонт, 2015. — с.48-61. — ISBN 978-985-7085-95-8.
- Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай мовы. (неапублікаваны).