wd wp Пошук:

Ігар Паўлавіч Кахно

Ігар Паўлавіч Кахно́[1] (30 ліпеня 1930, Гомель — 19 красавіка 1988, Мінск) — літаратуразнавец і літаратурны крытык, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1983).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і настаўніка. Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці, у 1952 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута. У 1955—1956 гг. працаваў рэдактарам у Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў СССР, у 1956—1966 гг. на пасадах старэйшага выкладчыка, дацэнта ў Карэльскім педагагічным інстытуце ў Петразаводску. З 1968 года І. П. Кахно ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры, загадчык кафедры з 1979 па 1987 год. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики» у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)[2]. У 1972—1974 гг. праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэтах Парыжа і Тура ў Францыі.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Займаўся літаратурай, крытыкай, публіцыстыкай, актыўна друкаваўся ў часопісах «Новый мир», «Вопросы литературы», «Север», «Литература в школе», «Русская литература»[2]. Даследаваў класічную рускую і савецкую паэзію, гісторыю і тэорыю літаратуры. Чытаў лекцыі ў Польшчы, Балгарыі. Кіраваў метадычным аб’яднаннем выкладчыкаў рускай і замежнай літаратуры вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2]. Кіраваў падрыхтоўкай кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Аўтар каля 100[2] навуковых прац, у тым ліку па творчасці А. В. Луначарскага, А. Т. Твардоўскага, Д. А. Фурманава. Сярод апублікаванага:

  • Творчество А. Твардовского (1925—1940). — М., 1955.;
  • Черты портрета : Страницы жизни и деятельности А. В. Луначарского. — Мн., 1972.;
  • Ради жизни на земле. А. Твардовский. «Тёркин на том свете» // На рубеже. — 1961. — № 6.;
  • А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики. — Мн., 1979.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі.
  2. 1 2 3 4 Кахно Ігар Паўлавіч (1930—1988 гг.) // Гісторыя БДУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be