Ігнат Карповіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч. Ігнат Карповіч (пол. Ignacy Karpowicz; нар. у 1976 у Беластоку) — польскі пісьменнік беларускага паходжання, празаік, перакладчык літаратуры, лаўрэат Пашпарту «Палітыкі» (2011) за раман Balladyny i romanse (Баладыны і рамансы) (2010).
Біяграфія
Першыя гады жыцця правёў у вёсцы Случанка, потым разам з бацькамі пераехаў у Беласток. Скончыў I Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Адама Міцкевіча ў Беластоку. Навучаўся на Mіжфакультэтных індывідуальных гуманітарных студыях Варшаўскага ўніверсітэта. Займаўся іспаністыкай і афрыканістыкай.
Пісьменнік належыць да беларускай меншасці Польшчы. Яго дзядзька — знакаміты польскі мастак беларускага паходжання Лявон Тарасевіч[1].
У 2006 годзе выдавецтва Czarne выдала яго дэбютны раман Niehalo, за які Карповіча намінавалі на Пашпарт «Палітыкі». У 2007 з’явіўся яго другі раман Cud (Цуд). Раман Gesty (Жэсты) у 2009 стаў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке». У кастрычніку 2010 коштам Літаратурнага выдавецтва быў выдадзены чарговы раман пад назвай Balladyny i romanse (Баладыны і рамансы), які быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2011, а таксама прынёс свайму аўтару Пашпарт «Палітыкі» 2010. Раман Ości (Косці) быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2014, а таксама атрымаў узнагароду чытацкіх сімпатый. Раман Sońka (Сонька) быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2015. Твор перакладзены з польскай на беларускую Марыяй Мартысевіч і выпушчаны ў выдавецтве «Логвінаў» у 2018[2].
Ігнат Карповіч таксама перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, іспанскай ды амхарскай моў.
Творчасць
- Niehalo (Czarne 2006)
- Cud (Цуд) (Czarne 2007)
- Nowy Kwiat Cesarza (Новая кветка імператара) (Нацыянальны выдавецкі інстытут, 2007)
- Gesty (Жэсты) (Літаратурнае выдавецтва, 2008)
- Balladyny i romanse (Баладыны і рамансы) (Літаратурнае выдавецтва, 2010)
- Ości (Косці) (Літаратурнае выдавецтва, 2013)
- Sońka(Сонька)(Літаратурнае выдавецтва, 2014)
Зноскі
- ↑ Суседзі палявалі на суседзяў. Выходзіць вусьцішная кніга пра падзеі на Беласточчыне падчас Другой усясьветнай вайны // svaboda.org
- ↑ instytutpolski.pl/ Ігнат Карповіч “СОНЬКА” – прэзентацыя перакладу з удзелам аўтара // instytutpolski.pl
Спасылкі
- Такога моста ніхто не знішчыць!(недаступная спасылка)