Іда Ліндэ
Іда Ліндэ (шведск.: Ida Linde; нар. 28 сакавіка 1980, Умеа, Швецыя) — шведская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца.
Біяграфія
Ліндэ вырасла у горадзе Умеа, а цяпер жыве ў Стакгольме. Акрамя пісьменніцтва, яна займаецца перакладамі, а таксама піша драматургію. У цяперашні час таксама выкладае літаратурнае майстэрства ва ўніверсітэце Паўночнай асацыяцыі[d] на востраве Біскапс-Арнё[d].
Дэбютавала ў 2006 годзе паэтычным зборнікам «Споведзь дзяўчыны-машыны» (шведск.: Maskinflickans testamente), які паказвае адносіны юнай дзяўчыны з мужчынскім светам як адносіны са смерцю[2]. Пазней апублікавала зборнік паэтычных мініяцюр «Кніга рахункаў» (шведск.: Räkneboken; 2009) і чатыры кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Калi я забуду цябе, стану я кімсьці іншым» (шведск.: Om jag glömmer dig blir jag en annan; 2009), раманы «Тлумачэнне кахання» (шведск.: En kärleksförklaring; 2011) і «Паехаць на поўнач, каб памерці» (шведск.: Norrut åker man för att dö; 2014), лірычную прозу «29 недасланых лістоў» (шведск.: 9 oskickade brev; 2015)[3].
Найбольшую вядомасць і дзве прэстыжныя прэміі прынёс аўтарцы яе другі раман «Паехаць на поўнач, каб памерці», які ёсць дарожнаю сагаю з крымінальным ухілам, падзеі якога адбываюцца найперш у родным для пісьменніцы рэгіёне Вестэрботэн.
Пераклала на шведскую мову кнігу дацкай пісьменніцы Інгер Крыстэнсэн[d] «Альфабэт».
Бібліяграфія
- 2006 – Maskinflickans testamente, паэзія
- 2009 – Om jag glömmer dig blir jag en annan, зборнік апавяданняў
- 2009 – Räkneboken, паэзія
- 2011 – En kärleksförklaring, раман
- 2014 – Norrut åker man för att dö, раман; беларускае выданне Паехаць на поўнач, каб памерці, пер. Наталлі Паваляевай (2019, Янушкевіч)
- 2015 – 29 oskickade brev, паэзія; беларускае выданне 29 недасланых лістоў, пер. Наталлі Паваляевай (2018, Янушкевіч)
- 2018 – Mördarens mamma, раман
Узнагароды і прэміі
- 2014 — Літаратурная прэмія Aftonbladet[d] за «Паехаць на поўнач, каб памерці»[4]
- 2015 — Літаратурная прэмія Norrlands[d] за «Паехаць на поўнач, каб памерці»[5]
Зноскі
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Надежда Воинова представляет книгу Иды Линде «Завещание девочки-машины»(руск.) . wordorder.ru (2 сакавіка 2018). Праверана 11-3-2021.
- ↑ Іда Ліндэ (бел.) . Выдавецтва «Янушкевіч». Праверана 11-3-2021.
- ↑ KULTUR: Ida Linde får Aftonbladets litteraturpris(шведск.) . Aftonbladet.
- ↑ Ida Linde tilldelas Norrlands litteraturpris 2015(шведск.) (недаступная спасылка). norstedts.se. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 11 сакавіка 2021.
Спасылкі
Іда Ліндэ на Вікісховішчы |