Ілары Барашка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барашка. Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі празаік і перакладчык[1].
Біяграфія
Скончыў БДУ ў 1930, кінаакадэмію ў Маскве ў 1938. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932-36). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР. Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].
Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».
Зноскі
- 1 2 Барашка Илари // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.