Імрэ Кертэс
І́мрэ Ке́ртэс (венг.: Kertész Imre, 9 лістапада 1929, Будапешт — 31 сакавіка 2016, Будапешт) — венгерскі празаік , журналіст, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2002).
У 1944—1945 гадах падлеткам трапіў у фашыцкія канцлагеры Асвенцім і Бухенвальд. Тэма вайны дамінуе ў ягонай творчасці.
Творчасць
Аўтабіяграфічныя кнігі «Страчаны лёс» (1975, бел. пер., 2012) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975—1998), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навэл, эсэ.
Беларускія пераклады
- Страчаны лёс: [раман] / Імрэ Кертэс. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 254, [1] с.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119204290 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Digital Literary Academy — 1998.
- 1 2 http://www.hirado.hu/2016/03/31/meghalt-kertesz-imre/
- ↑ Imre Kertész // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імрэ Кертэс
- Імрэ Кертэс: Бараніце Захад ад Трэцяга сьвету. // Інтэрв’ю. «Наша Ніва» № 45 2002 г.