Іна Мікалаеўна Фралова
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фралова.
Іна Мікалаеўна Фралова (нар. 6 жніўня 1972, Мінск) — беларуская пісьменніца, перакладчык, аўтар лірычных вершаў і кніг для дзяцей.
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску. Бацька — інжынер, маці — настаўніца. Скончыла школу № 15, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1996) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (2020). Працавала ў сферы адукацыі. З 2012 года кіруе некалькімі сталічнымі студыямі юных літаратараў.
Творчасць
Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Москва», «Белая Вежа», «Вясёлка», «Няміга літаратурная» і інш.
Кнігі:
- Чакаю першы снег. Вершы (2011)
- Там, у светлых барах. Вершы. Прадмова Віктара Шніпа (2012)
- Белы бераг. Лірыка. Прадмова Генадзя Пашкова (2016)
- Апельсін. Вершы для дзяцей (2019)
- Рамонкі на асфальце. Вершы для дашкольнікаў (2018)
- Вясковыя вакацыі. Вершы і апявяданні. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (2021)
- Андрэйкава лета. Апявяданні (2022)
- Кніга перакладаў «Радка жівога пілігрымы» (2018)
Узнагароды
- Лаўрэат літаратурнага конкурса Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны 100-годдзю Алеся Бачылы «Радзіма мая дарагая» (2018)
- Лаўрэат Еўразійскай міжнароднай прэміі (2019)
Літаратура
- Дземідовіч Т. Пра кнігу І.Фраловай «Вясковыя вакацыі» // Нёман, 2022, № 4
- Тулупава І. Рэцэпт пекла занудства // Літаратура і мастацтва, 2022-02-4
Спасылкі
- Іна Фралова. Дыялогі пра культуру
- Іна Фралова. Суразмоўцы
- Іна Фралова на Kamunikat
- Іна Фралова на Беларускай палічцы
- Не бывае жыцця на чарнавік // Беларусь сегодня, 2022-07-12