wd wp Пошук:

Віктар Анатолевіч Шніп

Віктар Анатольевіч Шніп (нар. 26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).

Аўтар кніг паэзіі і прозы:

  • «Гронка святла» (1983),
  • «Пошук радасці» (1987),
  • «Шляхам ветру» (1990),
  • «Горад Утопія» (1990),
  • «На рэштках Храма» (1994),
  • «Выкраданне Еўропы» (1996),
  • «Чырвоны ліхтар» (2000),
  • «Воўчы вецер» (2001),
  • «Інквізіцыя» (2002),
  • «Выратаванне атрутай» (2003),
  • «Беларускае мора» (2004),
  • «Балада камянёў» (2006),
  • «Страла кахання, любові крыж» (2008),
  • «Проза і паэзія агню» (2010),
  • «Пугачоўскі цырульнік» (2013),
  • «Сабачыя гісторыі» (2013),
  • «Першы папяровы снег» (2014),
  • «Тутэйшая туга» (2014)[1],
  • «Заўтра была адліга» (2015),
  • «Чырвоны ліхтар-2» (2016),
  • «Трава бясконцасці» (2018),
  • «Белае, чорнае і залатое» (2020),
  • «Васільковы мёд» (2022),
  • «Заўтра была адліга-2» (2022),

а таксама кніг для дзяцей:

  • «Сунічкі для Веранічкі» (1995),
  • «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999)
  • «Кастусь і Міёна» (2023).

Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Сям’я

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа.

Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
  • 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
  • 2007—лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
  • 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
  • 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
  • 2021 — лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
  • 2021 — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, за кнігу «Белае, чорнае і залатое».

Зноскі

  1. Тутэйшая туга (нявызн.). Выдавецтва «Четыре четверти». Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 3 лютага 2014.
  2. Представители средств массовой информации и литераторы удостоены государственных наград(руск.)  (недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2019. Праверана 2 мая 2019.

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be