wd wp Пошук:

Людміла Рублеўская

Людмі́ла Рубле́ўская, сапр.: Людмі́ла Іва́наўна Шні́п (нар. 5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня»[2]. З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.

У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.

Творчасць

Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[3].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.

Зборнікі паэзіі:

  • «Крокі па старых лесвіцах» (1990)
  • «Адукацыя» (1990)
  • «Замак месячнага сяйва» (1992)
  • «Застаюся» (1996)
  • «Балаган»(2000)
  • «Рыцарскія хронікі» (2001)
  • «Над замкавай вежай»(2003)
  • «Шыпшына для Пані». Вершы, эсэ.(2007)
  • «Вяртанне Інфанты»(2015)

Проза:

  • «Старасвецкія міфы горада Б». Апавяданні. (2002)
  • «Сэрца мармуровага анёла». Аповесці, апавяданні. (2003)
  • «Пярсцёнак апошняга імператара». Аповесці, апавяданні. (2005)
  • «Ночы на Плябанскіх Млынах». Раман, аповесці, апавяданні. (2013)
  • «Сутарэнні Ромула». Раманы. (2010)
  • «Сэрца мармуровага анёла». Раман, аповесці.(2012)
  • «Дагератып». Раман.(2017)
  • «Пантофля Мнемазіны». Раман. (2018)

Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»

  1. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
  2. «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
  3. «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
  4. «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
  5. «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
  6. «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)

Кнігі для дзяцей:

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)

«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)

«Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)

Драматургія (асобным выданнем):

«Людвіка і Фабіян». П’еса на падставе архіўных дакументаў. Сумесна з В.Скалабанам. (2006).

Публіцыстыка і эсэістыка:

«Беседы о философах. От античности до эпохи возрождения». Эсэ. (2004)

«Я — мінчанін»(на бел., 2003)

«Я — минчанин». (в перев. на рус., 2006).

«Время и бремя архивов и имён» (у суаўтарстве з В.Скалабанам). Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2009)

«Рифма ценою в жизнь». Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2013)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 1».(2013)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 2».(2016)

«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 3».(2018)

Мастацкая проза ў перакладзе на рускую мову:

  • «Пляска смерти». Роман. (2011)
  • «Жених панны Дануси» . Повесть, рассказы. (2012)
  • «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпиона». (2016)

Кнігі серыі «Ретро-библиотека приключений и научной фантастики» (рамка) выдавецтва «Престиж-бук» (Москва). Серыя «Все авантюры Прантиша Вырвича»

  • Т.1. «Авантюры Прантиша Вырвича». Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика» и «Пляска смерти». Москва, 2017.
  • Т.2. «Авантюры студиозуса Вырвича». Роман «Авантюры студиозуса Вырвича». Цикл рассказов «Старосветские мифы города Б.»  Москва, 2017.
  • Т.3. «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича». Роман «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича», повести «Дети гомункулуса» и «Сердце мраморного ангела», цикл «Шляхетские рассказы». Москва, 2020.
  • Т.4.”Новые авантюры Прантиша Вырвича и Чёрного Доктора”. Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата» и «Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора». Москва, 2020.

Кнігі серыі навучальнага чытання Іллі Франка.

  • «Белорусский с Людмилой Рублевской. Старосветские мифы города Б.» Москва, 2018.
  • «Белорусский с Людмилой Рублевской. Ночи на Плебанских мельницах». Москва, 2019.

У перакладзе на украінскую мову:

  • «Гра в Альбарутенію». Раман, аповесць, апавяданні. Кіеў, 2012.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня»(нявызн.). novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
  3. Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  5. Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be