Інка Гарсіласа дэ ла Вега
Не блытаць з Гарсіласа дэ ла Вега — іспанскім паэтам.
Інка Гарсіласа дэ ла Вега (ісп.: Inca Garcilaso de la Vega), народжаны Гомес Суарэс дэ Фігероа (ісп.: Gómez Suárez de Figueroa; 12 красавіка 1539 г., Куска — 23 красавіка 1616 г.) — іспанскі гісторык і пісьменнік родам з Перу.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і іспанскага канкістадора Себасцьяна Гарсіласа дэ ла Вега і перуанкі Ісабэль Суарес Чымпу Окла, роднай пляменніцы апошняга Інкі Капака, у Куска. Бацька выхоўваў сына ў іспанскай шляхетнай манеры. Дзякуючы маці ён вывучыў мову кечуа, пазнаёміўся з мінулым Таўантынсую. Пасля смерці бацькі ў 21 год пераехаў у Іспанію, дзе прыняў імя Інка Гарсіласа дэ ла Вега і пасяліўся непадалёк ад Кордавы. У 1570 г. удзельнічаў у вайне з маўрамі на поўдні Іспаніі.
Меў 2 сыноў ад розных канкубінаў. Мяркуецца, што старэйшы сын памёр у маладосці. Аднак існуе гіпотэза, што ім быў мараплавец Лопэ дэ Вега, капітан аднаго з караблёў у флоце Альвара Менданья дэ Нейра. Малодшы сын Дыега дэ Варгас дапамагаў яму ў перапісванні твораў.
Творы
- Historia de la Florida, упершыню апублікаваная ў 1605 г. у Лісабоне
- Comentarios Reales de los Incas у 2 частках. Першая пра імперыю інкаў была апублікавана ў 1609 г. у Лісабоне. Другая пра заваяванне Перу — пасля яго смерці ў 1617 г.
Зноскі
- ↑ Garcilaso de la Vega (chronicler) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Garcilaso de la Vega // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118716352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 снежня 2018.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ Babelio — 2007. Праверана 9 снежня 2018.
Спасылкі
- Biografia de Garcilaso El Inca — Biografias y Vidas
- Inca Garcilaso de la Vega — LIBROS PERUANOS
- Inca Garcilaso de la Vega — Encyclopedia.com