wd wp Пошук:

Іозеф фон Айхендорф

Іозеф фон Айхендорф (10 сакавіка 1788 — 26 лістапада 1857) — нямецкі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў замку Лубавіц (Верхняя Сілезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўніверсітэце г. Гале. З уварваннем напалеонаўскіх войскаў універсітэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхендорф правёў ў Гейдэльбергу, дзе зблізіўся з Клеменсам Брэнтана і іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Берліне і Ене, Айхендорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Берліне, Брэслаў, Данцыгу ​​і Кёнігсбергу. У 1844 годзе выйшаў на пенсію і да самай смерці жыў у Нейсэ (Сілезія).

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімір Папковіч[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 group of authors Eichendorff, Joseph, Freiherr von // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Михайлов А. В. Эйхендорф // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  4. Palm H. Eichendorff, Joseph Freiherr von // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1877. — Т. 5. — S. 723–728.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be