Абрам Рэйзен
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэйзен. Абрам (Аўром, Аўрахам) Калманавіч Рэйзен (Рейзін) (1876, Койданава — 1953, Нью-Ёрк) — яўрэйскі навэліст, паэт і журналіст.
Сям’я
Калман Рэйзен (1848, Койданава — 1921, Мінск) — самавук. Бацька Абрама, Залмана і Сары. Вывучаў іўрыт, а таксама нямецкую, польскую і рускую літаратуру, а потым пісаў артыкулы і песні для розных часопісаў на іўрыце і ідыш. Ён пераклаў на ідыш абраныя творы Фрыдрыха Шылера, Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна і іншых[3]. Аўтар некалькіх фэльетонаў у «Ха-Меліц», вершаў на іўрыце (зборнік «Іёна хомія» — «Галубка, якая буркуе», Бярдзічаў, 1893) і на ідыш.
Біяграфія
Вучыўся ў хедары, затым у свайго дзядзькі, знаўцы Талмуда. Пачаткам рускай і нямецкай моў, а таксама граматыкі іўрыту навучыў бацька.
Складаў вершы з дзевяці гадоў. У 1891 годзе адзін з вершаў Рэйзена быў змешчаны ў першым выпуску «Ды ідышы бібліятэк», а ў 1892 годзе філадэльфійская газэта «Штот-цайтунг» надрукавала вершы Рэйзена, атрыманыя праз Шалома Алейхема.
Працаваў настаўнікам у Койданава, непрацяглы час жыў у Мінску. У 1895—1898 гадах служыў у расійскім войску (музычная рота), а сваёй дэмабілізацыі прысвяціў паэму «Майн цурыккер ахейм» («Маё вяртанне дахаты», штотыднёвік «Драпак ід», Кракаў, 1899). У канцы 1899 годзе пераехаў з Мінска ў Варшаву.
Незадаволены прапагандай сіянізму і іўрыту ў «Драпак ід», Рейзен выдаў альманах «Дос цванцікстэ йорхундэрт» («Дваццатае стагодздзе», Варшава, 1900), які адпавядаў поглядам Абрама на «жаргон» ідыш як на мову сучаснай літаратуры і навукі яўрэйскага народу. У 1900 гадах стаў вядомы як аўтар поўных сацыяльнага пратэсту вершаў у народным духу, частка якіх стала папулярнымі песнямі.
Літаратурная дзейнасць Рэйзена была надзвычай прадуктыўная і шматстайная (да 1929 года збор ягоных твораў складаўся з 24 тамоў). Шмат сіл аддаў выданню літаратурных часопісаў на ідыш, а таксама рэдагаванню розных пэрыядычных выданняў і перакладам на ідыш (у тым ліку з рускай мовы і з іўрыту). Надаваў таксама шмат увагі ўдасканаленню школ на ідыш: выданню хрэстаматыяў і кніг для школьнага чытання, сумесна з братам Залманам склаў слоўнік словаў, якія ўвайшлі ў ідыш з іўрыту.
Пасля дзвюх паездак у ЗША канчаткова пасяліўся там напачатку Першай сусветнай вайны. У яго творах (у тым ліку і ў аднаактных п’есах, якія ён пачаў пісаць з 1909 года) з’явіліся амэрыканскія рэаліі, але пэрсанажы заставаліся тымі ж жыхарамі Беларусі. У 1928 годзе здзейсніў турнэ па краінах Заходняй Еўропы і Савецкім Саюзе.
Творы
- Рейзен, А. Юбилеум аусгабе : т 1-12 / А. Рейзен.-Нью-Йорк, 1920;
- Рейзен, А. Але верк : т. 1—24 / А. Рейзен.-Вильна, 1929;
- Рейзен, А. Дерцейлунген. / А. Рейзен ; Вступ. ст. М. Литвакова.-Киев, 1929;
- Рейзен, А. Ойсгевейлте верк ин драй бендер : т. 1—3 / А. Рейзен.-Москва, 1929.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Avrom Reyzen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kalman Reisen(недаступная спасылка)
Літаратура
- Валахановіч А. І. Пісьменніцкая сям’я з Койданава / А. І. Валахановіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.-Мінск, 2004.-С. 622.