Ад сэрца (зборнік)
«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Мінску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніка склаў 5 тысяч асобнікаў. Савецкі ўрад у сакавіку 1941 года прысудзіў Я. Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.[1]
Апісанне
У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 1937—1939 гады і паэма «Тарасова доля».[2] З пазнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1]
Творы зборніка згрупаваны ў чатыры раздзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Святочныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».[1]
Зноскі
- 1 2 3 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)». C.28.
- ↑ Даты пад вершамі не заўсёды прастаўлены.
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз.Атаева, В.Л.Бечык. — C.28.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.